Раніцай 25 ліпеня МНС апублікавала ўдакладненыя звесткі наконт сходу з рэек цыстэрнаў з прапанам, што адбылося напярэдадні ў Віцебскім раёне. З рэек сышлі 15 цыстэрнаў.

Аварыя здарылася з грузавым цягніком Віцебск - Мінск № 2029 на перагоне Замасточча - Багушэўская каля вёскі Саўчанкі Віцебскага раёна. У саставе было 68 вагонаў, у тым ліку 39 цыстэрнаў са звадкаваным газам. 15 з іх сышлі з рэек.

У верхняй частцы адной з перакуленых цыстэрнаў ратавальнікі выявілі ўцечку газу. Вакол месца ўцечкі стварылі спецыяльную пенную падушку.

Пацярпелых няма. Аднак пашкоджаныя 150 метраў аднакалейнага чыгуначнага палатна і бетонавую агароджу на прыпынку.

Рух цягнікоў на пашкоджаным участку дарогі спынены — саставы ідуць у аб'езд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0