Эканаміст Дзмітрый Івановіч апублікаваў у сваім фэйсбуку табліцу з пералікам і сумамі штрафаў за розныя парушэнні, якія закладаюцца ў бюджэт Беларусі. Найбольшую суму — 86 282 609 рублёў на 2019 год — складаюць штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху. Да іх можна дадаць яшчэ 7 776 087 рублёў, прадугледжаных за парушэнні правілаў, выяўленыя з дапамога фотафіксатараў. 

У такіх самых памерах гэтыя штрафы прадугледжваліся і ў бюджэце 2018 года. 

За інфармацыю аналітык дзякуе дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ганне Канапацкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0