Вызначаны кошты квіткоў на матч БАТЭ і казахстанскай «Астаны» плей-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. Матч у адказ пройдзе 29 жніўня на Барысаў-Арэне і пачнецца ў 20:00.

Цана на білеты, у залежнасці ад катэгорыі, будзе пачынацца ад 5 рублёў. Будуць таксама білеты па 10, 12 і 16 рублёў.

Клуб таксама прыняў рашэнне распаўсюдзіць дзеянне клубных карт-2019 катэгорый «Еўра», «Экстра» і «Фан». Кожны трымальнік карты «Аматар» атрымае права на набыццё аднаго білета са зніжкай у 50%.

Продажы стартуюць у аўторак, паведамляе fcbate.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0