Футбалісты барысаўскага БАТЭ прайгралі ў Нур-Султане казахстанскай «Астане» з лікам 0:3 у першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Гульня прайшла з перавагай «Астаны». На 23-й хвіліне адзначыўся Марын Томасаў, а за хвіліну да перапынку перавагу гаспадароў поля павялічыў Юрый Лагвіненка. А на 52-й хвіліне Сігур'ёнсан прабіў па цэнтры і забіў з пенальці.

Матч у адказ пройдзе праз тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0