На кадрах відаць, як з беспілотніка на горад скідаюць пакункі. Затым у роліку паказваюць, як выглядаюць улёткі: на іх намаляваны гіпермаркеты, заводы, якія працуюць і мітынгі. Малюнкі суправаджаюцца подпісамі на рускай мове «Час будаваць і аднаўляць», «Час вяртаць мір на Данбас», «Можа хопіць гуляць у «незалежную народную рэспубліку?»».

«Як добра, што хоць нехта здагадаўся павіншаваць людзей пад акупацыяй», — гаворыцца ў подпісы. Відавочна, аўтар паста мае на ўвазе віншаванне з Днём незалежнасці Украіны, які адзначаўся 24 жніўня.

Над якім менавіта горадам лётаў беспілотнік, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0