«Абмен завяршыўся: маракі, (Алег) Сянцоў, (Мікалай) Карпюк, (Уладзімір) Балух, (Павел) Грыб ляцяць дадому», — напісаў у сваім фэйсбуку новы генпракурор Украіны Руслан Рабашапка.

Паводле інфармацыі, ва Украіну вярнуліся ўкраінскія маракі, якія былі захопленыя расійскімі памежнікамі пасля ўзброенага нападу ў Керчанскім праліве 25 лістапада — усяго 24 чалавекі.

Пазней сваякі маракоў паведамілі, што тыя ўжо дастаўлены ва Украіну. Самалёт нібы прызямліўся ў Кіеве.

Пра вяртанне Сянцова, Балуха, Грыба і Карпюка нічога не паведамляецца. Афіцыйнага пацвярджэння пакуль няма, СБУ раіць пачакаць. Украінскія СМІ скарэктавалі навіны.

Нагадаем, што 24-гадовы Павел Грыб быў выкрадзены пасля таго, як наведаў Беларусь.

Уладзімір Балух быў затрыманы ФСБ, таксама затрыманы 17 сакавіка 2014 года Мікалай Карпюк. Яго абвінавацілі ў злачынствах супраць расійскіх войскаў падчас першай вайны ў Чачні.

Самае гучнае імя ў спісе — жыхар Крыма, рэжысёр Алег Сянцоў. Ён быў арыштаваны вясной 2014 года і прысуджаны ў Расіі да 20 гадоў зняволення за супраціўленне анексіі паўвострава — паводле абвінавачвання, нібыта за арганізацыю дыверсійнай групы «Правага сектара». Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні.

Летам 2018 года Сянцоў абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязняў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 145 дзён, аднак прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь, каб не кармілі прымусова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0