Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II падпісала закон, які адкладае выхад краіны з Еўрапейскага саюза, абоBrexit, у выпадку, калі да 31 кастрычнiка гэтага года не будзе падпісана пагадненне з Брусэлем, паведамляе Sky News.
Пра тое, што каралева Лізавета II падпісала дакумент, паведаміў спікер палаты лордаў Норман Фоўлер. Згодна з законам, прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан павінен папрасіць Еўрасаюз перанесці крайні тэрмін Brexit на 31 студзеня наступнага года. Мэта гэтай меры — пазбегнуць «цвёрдага» выхаду з ЕЗ — без двухбаковага пагаднення з Брусэлем.
0
0
0
0
0
0