Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на важнасць амаладжэння кадраў і прыцягнення на адказныя пасады перспектыўных кіраўнікоў. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, у прыватнасці прызначаючы новых дыпламатаў за мяжой, перадае БелТА.

«Ужо павінна прыходзіць новае пакаленне людзей. Мы калісьці сыдзем. Не так далёка гэты час. А прыйсці павінны людзі, якія павінны захаваць краіну.

Вось і паслы павінны быць такімі людзьмі. Каб не атрымалася, як тады ў нас (у першыя гады пасля развалу СССР) — у МЗС заходзіш, а там незразумела хто працуе і незразумела з якой галавой і якія мазгі куды павернутыя. Трэба было яшчэ з дапамогай спецслужбаў адлоўліваць іх. Незразумела на каго працавалі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Трэба, каб замежнапалітычнае ведамства было магутным і перспектыўнымі былі людзі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Уладзімір Макей запэўніў, што ў МЗС сфарміраваны добры працаздольны калектыў. «Магу ручацца, што пазбаўляемся, калі бачым, што нехта з'яўляецца праблемным чалавекам», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0