З 2021 года за наведванне Рыгі турысты будуць плаціць пошліну, якая пойдзе на фінансаванне развіцця Рыгі як турыстычнага горада і яго папулярызацыю за мяжой. Адпаведны праект у сераду, 18 верасня, ухваліла камісія Рыжскай думы па фінансавых і адміністрацыйных справах, піша delfi.lv.

З кожнай гасцініцы або хостэла плануецца браць па адным еўра ў дзень за турыста, аднак у суме пошліна за бесперапыннае знаходжанне ў Рызе не павінна перавышаць 10 еўра за турыста. Начлег дзяцей да 12 гадоў пошлінай не абкладаецца.

Аналагічныя турыстычныя пошліны існуюць у многіх турыстычных гарадах: напрыклад, у Берліне, Амстэрдаме, Рыме, Венецыі, Вене, Брусэлі, Лісабоне і інш. У суседняй Літве турыстычная пошліна была ўведзеная 1 студзеня 2016 года ў Каўнасе і 1 ліпеня 2018 года ў Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0