Сёння каля 9 гадзін раніцы ў раёне дома № 70 на Віцебскім праспекце ў Магілёве пад машыну трапіў сямігадовы хлопчык.
Як паведамляе абласная міліцыя, Mercedes-Benz 410D здзейсніў наезд на школьніка, які пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. За рулём аўтамабіля знаходзіўся 57-гадовы жыхар Крычава.
Дзіця ў цяжкім стане дастаўлена ў бальніцу.
0
0
0
0
0
0