Пра гэта tut.by распавялі ў абласных аўтатранспартных трэстах. Канкрэтныя тэрміны павышэння тарыфаў на праезд не агучваюцца, ідзе абмеркаванне. Нагадаем, улады плануюць падняць да 2020 года ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат гарадскім аўтамабільным транспартам да адзнакі не менш за 80%. На пачатак гэтага года гэты паказчык склаў 70%.

У верасні транспартнікі накіравалі ў МАРТ свае прапановы па павышэнні цаны праезду ў гарадскім грамадскім транспарце і абгрунтаванне росту цэнаў.

Гомельскія транспартнікі, да прыкладу, прапануюць падняць цану праезду на 10 капеек — да 65 капеек за адну паездку. «Для таго каб не мяняць бюджэтныя датацыі, неабходна на 10 капеек павысіць», — растлумачылі ў «Гомельаблаўтатрансе». У арганізацыі распавялі, што ў папярэднія гады ўлады падвышалі цану праезду на меншую суму, чым прапаноўвалі транспартнікі.

У «Віцебскаблаўтатрансе» лічаць, што сёлета цана праезду ў грамадскім транспарце ўзрасце не больш чым на 5 капеек. У «Брэстаблаўтатрансе» паведамілі, што прапанавалі падняць цану праезду «менш чым на 10 капеек».

У апошні раз цана праезду ў гарадскім грамадскім і прыгарадным транспарце ў рэгіёнах уздымалі ў канцы 2018 года — на 5 капеек. Тады талончык на адну паездку ў гарадскім транспарце падаражэў да 55 капеек, а пры куплі ў вадзіцеля — да 60 капеек.

У Мінску цану праезду ў канцы мінулага года не сталі падымаць, хоць такая магчымасць абмяркоўвалася. У сталіцы ў апошні раз цана праезду ў гарадскім грамадскім транспарце вырасла з 1 лістапада 2017 года — на 5 капеек. Пасля павышэння білет на адну паездку наземным гарадскім транспартам падаражэў да 60 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0