Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

На сайце petitions.by з'явілася прапанова зрабіць выходным днём 31 снежня на пастаяннай аснове. 

Аўтары петыцыі просяць адмяніць пастанову Саўміна №688 «Аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе», прынятую 9 кастрычніка. Працоўны дзень з 2 студзеня пераносіцца на 4 студзеня. 31 снежня ў 2019 і 2020 гг. будуць рабочымі днямі.

Замест гэтага прапануецца іншы графік святочных навагодніх дзён: «У сувязі з просім вызначыць 31 снежня і 1 2 студзеня (пачынаючы з 2019 і 2020 гадоў, і ў наступныя гады) паўнавартаснымі выходнымі днямі на дзяржаўным узроўні, без пераносаў на іншыя дні».

Гэтую прапанову аўтары абгрунтоўваюць тым, што такія змены станоўча адаб'юцца як на адпачынку людзей, так і на іншых сферах грамадскага жыцця (эканамічнай, палітычнай і іншых)».

Па стане на 16:00 пад петыцыяй падпісаліся 3 164 чалавекі

Нагадаем, што беларусы будуць у гэтым годзе адпачываць 25 снежня (серада), затым будуць працаваць і адпачываць некалькі разоў па два дні.

Спачатку будуць два працоўныя дні (26 і 27 снежня), потым два выходныя (28 і 29-е), потым два працоўныя дні (30 і 31 снежня), затым зноў два выходныя (1 і 2 студзеня), затым два працоўныя (3 і 4 студзеня) і нарэшце тры выходныя (5—7 студзеня)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0