Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве упраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і Мінску. Пра гэта паведамляе БелТА.

Новы начальнік толькі ў Гомелі — Сяргей Удовікаў.

Сяргей Паско, які раней кіраваў СК у Гомелі, пераедзе ў Мінск.

Дзмітрый Канаплянік пераязджае з Мінска на Брэстчыну.

Павел Ігнатаў пераведзены з Міншчыны ў Віцебшчыну.

Уладзімір Шалухін, ранейшы кіраўнік СК па Віцебшчыне, будзе працаваць у Магілёўшчыне. 

Андрэй Ліс перабярэцца з Магілёўшчыны ў Міншчыну.

Некранутай засталася Гродзеншчына — тут па-ранейшаму працуе Алег Шандаровіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0