1 лістапада ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны мокры снег і дождж. Месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -1..- 7°С, па ўсходзе пры праясненнях -8..- 9°С, па захадзе краіны 0,.. + 2°С, максімальная днём +2.. + 8°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У суботу, 2 лістапада, пераважна без ападкаў, толькі па захадзе кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах моцны парывісты вецер. Ноччу -3,.. + 2°С, пры праясненнях да -7°С, максімальная днём +1.. + 7°С, па паўднёвым захадзе да + 10°С.

3 лістапада стане крыху цяплей. На большай частцы кароткачасовыя дажджы, ноччу па ўсходзе мокры снег. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, ноччу і раніцай месцамі моцны парывісты.

Ноччу 0.. + 6°С, днём +6.. + 12°С, па паўднёвым захадзе +13.. + 15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0