Турэцкія і заходнія СМІ, у тым ліку Reuters, са спасылкай на розныя крыніцы паведамляюць, што ў Стамбуле ў панядзелак быў знойдзены мёртвым Джэймс Ле Мэзюр’е, былы брытанскі афіцэр, які пасля пачатку вайны ў Сірыі заснаваў гуманітарную арганізацыю «Белыя каскі», паведамляе Радыё Свабода.
Гэтую арганізацыю неаднаразова крытыкавалі расійскія ўлады.
Паведамленні аб сьмерці Ле Мэзюрʼе пакуль афіцыйна не пацьверджаныя, аднак агенцтвы, апроч журналістаў і актывістаў спасылаюцца на дыпламатычныя крыніцы. Не да канца зразумелая і прычына смерці.
Па шэрагу паведамленняў, цела Ле Мэзюрʼе было знойдзена пад вокнамі яго кватэры, што дазваляе выказаць здагадку, што гаворка ідзе аб гвалтоўнай смерці.
«Белыя каскі», або «Сірыйская грамадзянская абарона» - няўрадавая добраахвотніцкая арганізацыя, якая дзейнічае ў Сірыі на тэрыторыях, якія кантралююцца апазіцыйнымі групоўкамі. Арганізацыя аказвае медыцынскую дапамогу насельніцтву і дапамагае мірным жыхарам, якія пацярпелі ў падчас баявых дзеяньняў.