Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі новага папаўнення ў войскі, праходзяць сёння ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Сёння ў войскі будуць накіраваныя каля 1 500 прызыўнікоў, з іх каля 400 чалавек, прызваных ваеннымі камісарыятамі Мінска і Мінскай вобласці. Яны папоўняць шэрагі сіл спецаперацый, Мінскай ваеннай камендатуры, навучальных вайсковых часцей

 Усяго на ўкамплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў плануецца накіраваць каля 12 000 чалавек.

Прызыву на прызыўныя камісіі восенню гэтага года падлягала каля 70 тысяч маладых людзей.

Прызыўнымі камісіямі ў дачыненні да грамадзян ужо прынята больш за 52 тысячы рашэнняў. Дадзена больш за 23 тысячы адтэрміновак, большую частку з якіх - каля 84% - складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Акрамя таго, дадзены адтэрміноўкі грамадзянам па стане здароўя, для праходжання інтэрнатуры, па сямейным становішчы і на падставе ўказа прэзiдэнта.

Адпраўка новага папаўнення ў войскі працягнецца да 29 лістапада. Ваенную прысягу навабранцы прымуць 14 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0