Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковымі спартыўныя дасягненні беларускіх атлетаў на сусветных першынствах. Пра гэта ён заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае БЕЛТА.

Улічваючы, што да Алімпіяды ў Токіа засталося крыху больш за паўгода, Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць надаць галоўную ўвагу летнім алімпійскім відам спорту. Тым больш, што практычна ўсе чэмпіянаты свету 2019 года завершаны і па іх выніках можна рабіць цалкам канкрэтныя высновы.

Ён канстатаваў, што ў гэтым годзе на сусветных першынствах беларускія спартсмены заваявалі ў алімпійскіх дысцыплінах ўсяго толькі восем медалёў, у тым ліку два залатыя. Большасць у веславанні на байдарках і каноэ. Больш-менш стабільна на працягу апошніх гадоў выступаюць прадстаўнікі сучаснага пяціборства.

«Але гэта толькі два камплекты медалёў на Алімпіядзе, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — А астатнія? Без медалёў у алімпійскіх нумарах праграмы вярнуліся з сусветных першынстваў баксёры, веласіпедысты, мастацкая гімнастыка. Нулявы вынік у нас і ў такіх медалеёмістых відах спорту, як плаванне, лёгкая атлетыка, дзюдо, фехтаванне, стральба кулявая, спартыўная гімнастыка, веславанне акадэмічнае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0