Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019» Ліза Міснікава прызналася, што ўся яе каманда зараджана на перамогу, піша БЕЛТА.

«У нас баявы настрой і ўся наша каманда зараджана на перамогу. Праведзена вялікая праца, і я ўпэўненая, што ў нас усё атрымаецца», - сказала юная выканаўца.

Анлайн-галасаванне працягнецца да пачатку грандыёзнага фінальнага канцэрта, які пройдзе 24 лістапада і пачнецца ў 18.00. Пасля жывога выступлення ўсіх канкурсантаў зноў можна будзе аддаць свой голас, але толькі на працягу 15 хвілін.

Беларуская ўдзельніца выступіць пад сёмым нумарамз песняй «Попельны».

Беларусь, нагадаем, двойчы перамагала ў дзіцячым «Еўрабачанні»: у 2005 г. Ксенія Сітнік і ў 2007 г. Аляксей Жыгалковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0