Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды перапахавання паўстанцаў Каліноўскага працягнуліся і ў суботу.
Сёння ў царкве побач з Вострай брамай адбылася грэка-каталіцкая літургія на беларускай мове. Таксама прайшла памятная імпрэза «Містэрыя», падчас якой гісторык Язэп Янушкевіч распавёў пра кожнага з паўстанцаў, якія пахаваныя на могілках Росы. А 18 гадзіне адбыўся «паўстанцкі ланцуг», які ад Вострай Брамы рушыў шэсцем да могілак Росы.
0
0
0
0
0
0