Аргкамітэт партыі БХД перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года возьме ўдзел у праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі. На праймерыз будзе выбраны адзіны кандыдат ад кааліцыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце партыі.

«У якасці партыйнага кандыдата для ўдзелу ў праймерыз БХД вылучае Паўла Севярынца», — гаворыцца ў заяве партыі.

Раней актывістка БХД Вольга Кавалькова заявіла пра ўдзел у выбарчай кампаніі.

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0