Суд Астравецкага раёна вынес прысуд па справе аб спробе ўвозу з-за мяжы буйной партыі наркотыкаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.
У маі расіянін на аўтамабілі пераязджаў беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Катлоўка». Падчас мытнага кантролю ў машыне знайшлі тайнік з 290 кг гашышу. Наркотыкі прызначаліся для збыту на тэрыторыі Расіі.
Мужчына прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 17 гадоў з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.
0
0
0
0
0
0