Новы гатунак яблыкаў, які, як сцвярджаецца, захоўваецца ў лядоўні да года, паступіў у продаж у ЗША. Яго селекцыя заняла каля 20 гадоў, піша bbc.com.
Гатунак Cosmic Crisp з'яўляецца гібрыдам Honeycrisp and Enterprise. Упершыню ён быў выведзены навукоўцамі Вашынгтонскага ўніверсітэта ў 1997 годзе.
Камерцыйная вытворчасць гэтага гатунку хрумсткіх і сакавітых яблыкаў каштавала 10 мільёнаў долараў.
Фермеры штата Вашынгтон атрымалі эксклюзіўнае права вырошчваць гатунак на працягу наступных 10 гадоў.
«Гэта ультра-хрумсткі, досыць цвёрды і сакавіты яблык з кісла-салодкім смакам», - кажа Кейт Эванс, якая вяла праграму селекцыі ў дзяржаўным універсітэце.
Паводле яе слоў, мякаць гэтых яблыкаў вельмі павольна робіцца карычневай. Яны зберагаюць выдатны смак пры захоўванні ў халадзільніку на працягу 10—12 месяцаў.
Цяпер у штаце больш за 12 000 000 яблынь, а строгая сістэма ліцэнзавання не дазваляе вырошчваць яе за межамі Вашынгтона.
Назва Cosmic Crisp з'явілася дзякуючы вялікай колькасці белых крапінак на паверхні яблыка, якія нагадваюць зорнае неба.
Па продажах у ЗША сярод садавіны яблыкі — на другім месцы. Яны саступаюць толькі бананам.