Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У Брэсце 6 снежня пацярпеў 11-гадовы пешаход, піша прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 8.00 кіроўца 1988 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі», рухаўся па вуліцы Рэчыцкай. Ён не саступіў дарогу і збіў школьніка 2008 года нараджэння, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе», - распавялі ў УУС.
Яшчэ адзін падлетак быў траўмаваны ў Брэсце ўчора ў 13.50. Як стала вядома, 58-гадовы кіроўца аўтамабіля «Пежо» на вуліцы Арджанікідзэ збіў 15-гадовую дзяўчынку, якая перасякала дарогу па нерэгуляваным пераходзе.
0
0
0
0
0
0