bsu.by

bsu.by

Студэнты эканамічнага факультэта БДУ распрацавалі сістэму па выяўленні «безбілетнікаў» у грамадскім транспарце. Аўтарскі калектыў прадставілі трэцякурснікі Максім Талкачоў і Арцём Бабёнак і чацвёртакурснікі Станіслаў Качалка і Арцём Латышаў, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Для выяўлення пасажыраў-безбілетнікаў распрацоўшчыкі прапануюць выкарыстоўваць датчыкі вымярэння масы, што прыпадае на падвеску колаў аўтобуса, і лічыльнікі прабітых талонаў. Змена вагавых паказчыкаў пры захаванні або непрапарцыйным ваганні дадзеных аб праязных квітках паказвае на наяўнасць у транспарце людзей, што не аплацілі праезд.

Прыборы счытваюць інфармацыю ў перыяд адкрыцця дзвярэй да пасадкі пасажыраў. Акрамя таго, сэрвіс дазваляе вызначыць загружанасць таго ці іншага маршруту і мэтазгоднасць пуску дадатковых аўтобусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0