Грамадскае

Грамадскае

Падазраваны ў датычнасці да забойства ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета музыкант Андрэй Антоненка адмовіўся даваць паказанні па справе. Пра гэта гаворыцца ў заяве прававой групы абароны Антоненкі, якую на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў адвакат Віталь Галенчанка.

У заяве ўказваецца, што Антоненка адмовіўся адказваць на пытанні следчага, які напярэдадні спрабаваў правесці допыт. Сваю пазіцыю ён тлумачыць перадузятасцю следства па справе Шарамета.

«Яго на ўсю краіну найвышэйшыя кіраўнікі паліцыі, міністр МУС, генеральны пракурор, а таксама асабіста прэзідэнт Украіны ў адзін голас фактычна назвалі злачынцам», — гаворыцца ў заяве. Падазраваны лічыць, што з-за інфармацыйнага ціску следчыя могуць прыйсці да няслушных высноў.

Пры гэтым Антоненка дапускае, што ў будучыні ён зможа перагледзець сваю пазіцыю і ўсё ж даць паказанні па справе. Гэта адбудзецца ў выпадку, калі следства перастане быць прадузятым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0