Для насельніка Мінскага заапарка — чаротавага ката па мянушцы Брут — увесну прывязуць з Баку нявесту, паведаміла Мінск-навінам малодшы навуковы супрацоўнік установы Алена Бадрова.
— Брут, як і яго будучая сяброўка, з'явіўся на свет у 2019-м. Прыбыў да нас з Новасібірска напярэдадні Новага года. Такога віду жывёл у нас не было шмат гадоў, — адзначыла А. Бадрова.
Брут падобны на звычайнага ката, але большы памерамі, поўсць шэрага колеру. Кормяць яго два разы на дзень - чаргуюць ялавічыну, трусяціну і курыцу. А яшчэ радуюць перапёлчынымі яйкамі з цёплым малаком. Жыве Брут у прасторным, камфортным вальеры.
Супрацоўнікі папярэджваюць: гладзіць Брута забаронена — гэта драпежнік!
0
0
0
0
0
0