Улады Украіны вырашылі перадаць чыгуначную кампанію «Укрзалізныця» ў кіраванне нацыянальнаму аператару чыгунак Нямеччыны Deutsche Bahn AG. Пра гэта, выступаючы на ​​Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, заявіў прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук.

«Так, мы хочам аддаць немцам на 10 гадоў ва ўпраўленне чыгунку», — цытуе яго «Інтэрфакс-Украіна». Паводле яго слоў, неабходна ўзгадніць дэталі, але «палітычнае рашэнне адносна гэтага ўжо прынята».

Перадача ўкраінскіх чыгунак у кіраванне Deutsche Bahn, паводле слоў прэм'ер-міністра, «павінна паказаць, што Украіна беспрэцэдэнтна адкрытая для інвестыцый, для свету, для новых стандартаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0