Апублікавалі імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне-2020», паведамляе Telegram-канал ATN_NEWS.
Па выніках праслухоўвання барацьбу за права прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні» працягнуць Анастасія Гламозда з песняй Burning again, Дар'я Хмяльніцкая — On Fire, AURA — «Барані сваё», Валерыя Грыбусава і Уладзіслаў Пашкевіч — «Да вiдна», Анжаліка Пушнова — True Love, NAPOLI (Вольга Шыманская) — Dоn't let me down, Саша Захарык — Rocky Road, КейСі (Кацярына Смольская) — Chili Pepper, Ян Яраш — Fire, Анастасія Развадоўская — Hello, CHAKRAS — La-ley-la, Анастасія Вахомчык — Invisible.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 49 артыстаў.
Гала-канцэрт адбудзецца не пазней за 6 сакавіка. На шоу выберуць пераможцу, які адправіцца ў маі ў Ратэрдам.