Увечары 24 студзеня ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома па зав. Чырвоным у Бабруйску. Паводле папярэдняй інфармацыі, у доме знаходзіліся дзеці, піша BOBR.by.
Гарэла веранда адной з кватэр жылога дома, утварылася задымленне ўнутры. Са слоў гаспадара кватэры, усе людзі (у тым ліку дзеці з 1-й і 2-й кватэры) знаходзіліся на вуліцы.
У адной з кватэр, пакуль дарослыя сышлі ў краму, 10-гадовы хлапчук застаўся са сваім малодшым братам. Калі пачаўся пажар, хлопцы паспелі выбегчы на вуліцу і паведаміць суседу, які выклікаў МНС і вывеў сваіх унукаў на вуліцу. Ніхто з хлопцаў не пацярпеў.
У выніку пажару знішчана веранда, пашкоджана кухня, частка даху і маёмасць у доме, абвугліліся сцены.
Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій пажару — дзіцячае свавольства з агнём.