Праваахоўнікі затрымалі мінчука, які скраў з суседскага гаража маёмасць на 1 700 рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пра знікненне з гаража двух ровараў і шрубавёрта ў міліцыю паведаміў жыхар Маскоўскага раёна Мінска. Аказался, што крадзеж здзейсніў 24-гадовы сусед заяўніка.

Крадзенае фігурант прадаў праз інтэрнэт, а грошы змарнаваў на куплю прадуктаў і алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0