Падчас хваробы. Фота sudexpert.grodno.by.

Падчас хваробы. Фота sudexpert.grodno.by.

Анарэксія ў хлопца пачалася пасля трэцяга курса ўніверсітэта.

Былі праблемы са здароўем, і дактары рэкамендавалі хлопцу скінуць вагу. Але нешта пайшло не так. 

 Дзяніс справа. Фота grsu.by.

 Дзяніс справа. Фота grsu.by.

«Мы яго ледзь пазналі, за год ён ссох у два разы», — успамінае адзін з аднакурснікаў юнака.

Хлопец усё ж здолеў атрымаць вышэйшую адукацыю, працаваў судовым экспертам і паступіў у аспірантуру. Але арганізм урэшце не вытрымаў.

Дзяніс А. быў з Гродна. З дзяцінства цікавіўся літаратурай, удзельнічаў у алімпіядах па расейскай мове. Паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, на філалагічны факультэт. Там жа скончыў магістратуру.

Фота grsu.by.

Фота grsu.by.

Пасля ўніверсітэта Дзяніс працаваў судовым экспертам ва ўпраўленні дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці. Яго веды ў лінгвістыцы спатрэбіліся для правядзення фанетычных экспертыз — ідэнтыфікацыі чалавека па голасе і маўленні. 

У аспірантуру Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі хлопец паступіў на завочнае. У інстытуце расказваюць, што ён пабыў у іх нядоўга. Праз хваробу займацца навукай яму было няпроста. Таму Дзяніс і вырашыў забраць дакументы.

Кажуць, нядаўна хлопцу рабілі аперацыю. Пасля яе юнак і не змог аднавіцца.

У сацыяльных сетках у Дзяніса ўсяго з дзясятак сяброў. Па словах блізкіх, у афлайне ў яго было многа прыяцеляў, толькі апошнім часам пад уплывам хваробы хлопец стаў больш замкнёны.

На развітанне з ім прыйшлі і сябры, і калегі, і настаўнікі, і былыя аднакласнікі. Усе адгукаюцца пра яго як пра добрага чалавека.

«Камяк нерваў, які шукае кампанію сярод кніг і якаснага кіно», — пакінуў допіс у графе «пра сябе» ў сацыяльных сетках былы аспірант. 

Дзяніс быў адзіным дзіцем у сям'і, і для бацькоў страта сына стала страшным ударам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?