Новы кітайскі каранавірус падштурхнуў цэны на золата: кошт каштоўнага металу ўзляцеў да максімуму за шэсць гадоў.

Як паведамляе MarketWatch, гэта выклікана асцярогамі аб тым, што хвароба можа хутка распаўсюдзіцца на іншыя краіны. У сувязі з гэтым інвестары вырашаюць укладваць грошы не ў рызыкоўныя актывы, а ў так званыя «ціхія гавані».

Кошт унцыі золата падскочыў да 1582,2 даляра, гэта максімальныя звесткі ад красавіка 2013 года. Срэбра падаражэла на 0,5 працэнта — да 18,2 за ўнцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0