Колькасць хворых на пнеўманію, выкліканую вірусам 2019-nCoV, дасягнула ў Кітаі 9692, 213 чалавек памерлі. Пра гэта паведаміў у пятніцу Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР, піша tass.ru.

Першае месца па колькасці выяўленых захворванняў працягваюць займаць Хубэй (больш за 5,8 тысяч выпадкаў заражэння, 204 загінулых) і адміністрацыйны цэнтр гэтай правінцыі горад Ухань. Далей ідуць правінцыі Чжэцзян (428 інфікаваных), Гуандун (354) і Хэнань (278 выпадкаў заражэння, два — са смяротным зыходам).

У Пекіне выяўлены 121 інфікаваны (зарэгістраваны адзін загінулы). Найменшая колькасць выпадкаў заражэння ў Тыбецкім аўтаномным раёне, правінцыях Цынхай, Гуйчжоу і Цзілінь, а таксама ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0