Кітайскія ўлады вырашылі вярнуць сваіх грамадзян у заражаны Ухань — горад, з якога пачалося распаўсюджванне каранавіруса 2019-nCoV. Пра гэта паведамляе Reuters.

Пекін ужо выдзеліў два рэйсы авіякампаніі Xiamen Airlines, каб даставіць грамадзян КНР з Тайланда і Малайзіі назад. У прыватнасці, самалёты адправяць у Бангкок і Ката-Кінабалу.

22 студзеня Ухань быў закрыты, пазней былі перакрытыя і некаторыя суседнія гарады. Меры па абароне насельніцтва закранулі больш за мільярд чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0