Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

У міліцыю звярнулася 80-гадовая жыхарка сталіцы, якая забыла ў краме кашалёк, распавядаюць Мінск-навіны.

Бабулька, разлічыўшыся за пакупкі, пакінула яго ў кошыку. Прапажу выявіла дома, вярнулася ў краму, але кашалька ўжо не было.

Жанчына вельмі засмуцілася, бо ў ім была ўся пенсія. Старшы аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Аляксей Жыгалаў з дапамогай запісаў камер відэаназірання вызначыў асобу зламысніка: ім апынуўся 83-гадовы пенсіянер.

Знайшоўшы кашалёк з грашыма, дзядуля адразу пайшоў траціць іх у краме. У дачыненні да яго прыйшлося распачаць крымінальную справу за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0