Здарэнне адбылося ў Парахонску, там сур'ёзна траўмаваны 14-гадовы падлетак, паведамляе Медыя-Палессе.

Яго ў бездапаможным стане знайшлі на тэрыторыі недабудаванай бальніцы. Пацярпелага даставілі ў Пінскую цэнтральную бальніцу, а затым пераправілі на лячэнне ў Мінск у рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.

Незакансерваваны належным чынам будаўнічы аб'ект ужо больш за два дзесяцігоддзі запар выклікае непакой дарослай часткі тутэйшага насельніцтва, паколькі прыцягвае да сябе непаўналетніх, дапаўняе Медыя-Палессе.

Пінскі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку. Высвятляецца, з кім знаходзіўся падлетак на тэрыторыі бальніцы, што рабіў, пры якіх абставінах атрымаў траўму. Вядома, што знаходзіўся ён там у кампаніі аднагодкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0