Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

У міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што з яго карты знікла значная сума грошай.

Аператыўнікі ўстанавілі, што напярэдадні ён выпіваў з 33-гадовай знаёмай. Калі спіртное скончылася, мужчына перадаў ёй банкаўскую карту і папрасіў схадзіць у краму.

Мінчанка забрала карту таварыша, аднак назад не вярнулася. Яна паспела расплаціцца 61 раз, зняўшы 740 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0