Фота Вадзіма Апарына
Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 з гуманітарным грузам на борце выляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах. Пункт прызначэння — Пекін, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Камандзір змяшанай авіяцыйнай базы палкоўнік Андрэй Лук'яновіч: «Маршрут той жа. Яго агульная працягласць больш за 8300 кіламетраў. Палёт будзе праходзіць з дзвюма дазапраўкамі — у Новасібірску і Уладзівастоку».
Праводзіць борт з гуманітарнай дапамогай на аэрадром пад Мінскам прыехаў і пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін.
0
0
0
0
0
0