Каэлі Уілкс з Каліфорніі стала знакамітай у сацсетях дзякуючы смешнай памылцы. Хатняя гаспадыня і маці дваіх дзяцей распавяла сваю гісторыю на Facebook, і яна хутка стала віруснай.

Каэлі напісала, што два гады даглядала прыгожую сукуленту, якая ёй дасталася ад папярэдніх уладальнікаў дома. Жанчына палівала яе раз на тыдзень, працірала лісце і вельмі ганарылася тым, як выглядае расліна.

У гэтым годзе амерыканка вырашыла, што настаў час перасадзіць кветку ў новы прыгожы гаршчок, але як толькі яна пачала гэту аперацыю, то выявіла страшную праўду. Аказалася, што ўсе два гады Каэлі даглядала штучную расліну. Дзяўчына была настолькі здзіўленая адкрыццём, што некалькі раз усё пераправерыла. Кветка і сапраўды была пластыкавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0