У міліцыю звярнуўся мінчук, які паведаміў, што невядомы з акна шматкватэрнага дома выкінуў керамічны вазон з кветкамі на яго машыну. У выніку быў пашкоджаны дах аўто, а шкода склала 500 рублёў.
На месца выбыла следча-аператыўная група. У ходзе агляду месца здарэння былі выяўленыя сляды пальцаў рук, што засталіся на аскепках вазона. Інфармацыя была перададзеная супрацоўнікам крымінальнага вышуку.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы 26-гадовы раней судзімы мінчанін.
Высветлілася, што затрыманы знаходзіўся ў кватэры са сваёй цяжарнай дзяўчынай. Паміж імі паўстаў канфлікт, у выніку якога дзяўчына пакрыўдзілася і сышла, а малады чалавек, выпіўшы, выкінуў у акно керамічны вазон.
0
0
0
0
0
0