За апошнія 24 гадзіны ад каранавіруса ў Іспаніі загінулі 838 чалавек.
Гэта на 6 больш, чым напярэдадні — тады загінулі 832 хворыя. Агульная колькасць загінулых дасягнула 6528 чалавек.
За суткі ў краіне выявілі 6549 новых выпадкаў заражэння, агульная колькасць дасягнула 78 797.
Іспанія з'яўляецца другой пасля Італіі найбольш пацярпелай краінай у Еўропе па колькасці загінулых у сувязі з COVID-19.
0
0
0
0
0
0