Мэр Масквы Сяргей Сабянін увёў у расійскай сталіцы ўсеагульны рэжым ізаляцыі. Рэжым пачынае дзейнічаць 30 сакавіка. Ён распаўсюджваецца на ўсіх жыхароў горада незалежна ад узросту.

Па словах Сабяніна, пакідаць кватэру дазваляецца толькі ў выпадках атрымання экстраннай медыцынскай дапамогі, паездак на працу (калі грамадзянін абавязаны на яе хадзіць), здзяйснення пакупак у найбліжэйшай краме ці аптэцы, выгулу свойскіх жывёл на адлегласці не больш за 100 метраў ад месца пражывання, а таксама неабходнасці вынесці бытавое смецце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0