На кантрольна-прапускным пункце «Тэмір-баба», на мяжы Казахстана і Туркменістана, сабралася 79 грузавых аўтамабіляў, у асноўным, з беларускімі і расійскімі нумарамі. Усе яны накіроўваліся ў Туркменістан, але ўжо каля 10 дзён не могуць перасекчы мяжу з-за закрыцця КПП туркменскім бокам, піша turkmen.news.

«Патрабуецца дапамога з прадуктамі і вадой. У пустыні без умоваў: няма вады, прадукты канчаюцца. Пазаўчора памёр наш [беларускі] кіроўца ў сваёй кабіне, ежа заканчваецца, вада заканчваецца», — гаворыцца ў паведамленні, атрыманым turkmen.news.

Інфармацыю пра гібель кіроўцы з Беларусі рэдакцыі turkmen.news па тэлефоне пацвердзілі і на мытным пасту «Тэмір-баба». Пра прычыны смерці не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0