Паводле звестак на раніцу 9 красавіка ў Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 41 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, паведамляюць mogilevnews.by.
З пачатку распаўсюджвання інфекцыі выпадкі захворвання каранавірусам на тэрыторыі вобласці выяўлены ў Бабруйску, Кіраўску, Крычаве, Магілёве, Асіповічах, Слаўгарадзе і Шклове.
Сёння раніцай БелТА і Мінздароўя паведамлялі, што ў Магілёўскай вобласці зафіксавалі 35 выпадкаў.
Імаверна, да Мінска гэтая статыстыка даходзіць са спазненнем.
0
0
0
0
0
0