Навукоўцы з Сінгапура лічаць, што перадача каранавіруса можа адбывацца ад бессімптомных носьбітаў прыкладна ў 70% выпадкаў, піша tass.ru.

«Даследаванні паказваюць, што ад 50% да 70% ужо інфікаваных COVID-19 не маюць ніякіх сімптомаў, у такім стане яны могуць знаходзіцца да чатырох тыдняў, пашыраючы пры гэтым вірус», — адзначыў спецыяліст па інфекцыйных захворваннях Ліён Ноэ Нам. Праўда, на яго думку, «нават калі бессімптомныя носьбіты ў канчатковым выніку не перахварэюць, яны змогуць выпрацаваць імунітэт, хоць на гэта спатрэбіцца некалькі гадоў».

Выканаўчы дырэктар нацыянальнага цэнтра інфекцыйных захворванняў Леа І Сінь лічыць, што «перадача віруса ад бессімптомных носьбітаў з'яўляецца адным з галоўных выклікаў у барацьбе з каранавірусам». Паводле яе слоў, «адсутнасць ці зблытаныя сімптомы часцяком прыводзяць носьбітаў у зман адносна свайго стану, і яны працягваюць звычайную жыццядзейнасць, не ўсведамляючы небяспеку пашырэння інфекцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0