Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігар Карпаў падчас анлайн-прэс-канферэнцыі 22 красавіка.
Ён адзначыў, што гэта прапісана ў спецыяльнай пастанове Мінздароўя.
«Калегі, у першую чаргу я звяртаюся менавіта да вас. Пацыентам, якія складана пераносяць COVID-19, трэба да 16 гадзін на дзень ляжаць на жываце! Гэта вельмі важна! Звяртайце ўвагу пацыентаў на абавязковасць выканання вашых рэкамендацый», — сказаў ён.
«Спадзяванні на антывірусныя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца супраць ВІЧ, пры тэрапіі каранавіруснай інфекцыі сябе не апраўдалі», — заявіў Ігар Карпаў.
Ён падкрэсліў, што беларускія медыкі арыентуюцца на рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і на сёння лепшыя вынікі паказвае тэрапія з выкарыстаннем хлорахіну ў спалучэнні з азітраміцынам.
Вось стрым прэс-канферэнцыі: