У цэнтры Мінска адбылася рэпетыцыя роты ганаровай варты ў рамках падрыхтоўкі да парада, які пройдзе 9 мая. Фатограф НН Надзея Бужан пабывала на рэпетыцыі ў чацвер, 23 красавіка.
Праз рэпетыцыю быў перакрыты рух на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Рух будзе перакрыты на гэтым участку таксама з 21:00 да 23:00 27 і 30 красавіка. У гэтыя даты таксама адбудуцца рэпетыцыі ў рамках падрыхтоўкі да парада.
0
0
0
0
0
0