Экс-трэнер мінскага «Дынама» Сяргей Гурэнка распавёў, што футбаліст Ігар Шытаў пасля адной з трэніровак ударыў партнёра Аляксея Рыаса, піша «Трыбуна» са спасылкай на эфір «Беларусь 5».

Ігар Шытаў.

Ігар Шытаў.

«Гэта маё было рашэнне, каб нават з чалавекам разарвалі кантракт. Ігар Шытаў вельмі груба і жорстка згуляў у Паўлоўскага і замест таго, каб папрасіць прабачэння, і інцыдэнт быў бы вычарпаны, ён пачаў агрэсіўна сябе паводзіць. І Лёша [Рыас] выказаў у спакойнай форме: «Навошта ты гэта робіш?». Зразумела, што зноў пайшла жорсткая і вельмі агрэсіўная з боку Ігара манера зносін з Лёшам. Вядома, я гэта ўсё спыніў, і інцыдэнт быў вычарпаны. Не было больш пытанняў, тэма закрыта, эпізоды такія бываюць часта на трэніроўках, і гэта не праблема.

Але праблема ў тым, што здарылася пасля трэніроўкі, калі два футбалісты зайшлі ў трэнажорную залу. І без папярэджання, у той момант, калі чалавек быў расслаблены, збоку быў нанесены ўдар, прычым удар, які мог мець самыя сур'ёзныя наступствы».

«Шытаў павінен быць прыкладам для маладых хлопцаў. А вось гэтыя паводзіны — гэта… Шчыра скажу, калі яго вярнулі ў каманду, я думаў, што ён публічна папросіць прабачэння за інцыдэнт перад камандай, трэнерскім штабам, заўзятарамі. Але гэтага не было, таму…

Зараз новы трэнерскі штаб. Ім выбіраць, разбірацца з гэтай справай», — сказаў Гурэнка.

***

Ігар Шытаў — адзін з самых вопытных футбалістаў зборнай Беларусі, правёў 65 гульняў і забіў 1 гол.

Аляксей Рыас таксама гуляў за зборную, правёў 10 матчаў і забіў 1 гол.

І Шытаў, і Рыас гуляюць на адной пазіцыі, правага абаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0