Амерыканскія спецслужбы лічаць, што каранавірус, які ўпершыню з'явіўся ў канцы 2019 года ў Кітаі і забіў больш за 228 тысяч чалавек, не быў штучна створаны або генетычна мадыфікаваны. Пра гэта паведамілі ў офісе дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША, піша Reuters.

«Разведка падзяляе меркаванне навукоўцаў, што вірус COVID-19 не з'яўляецца штучным або генетычна мадыфікаваным», — гаворыцца ў заяве.

Спецслужбы правяраюць два сцэнары ўзнікнення ўспышкі каранавіруса: у выніку кантакту з інфіцыраванымі жывёламі або ў выніку выпадковага працэсу ў лабараторыі ў кітайскім Ухані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0