Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння падчас нарады з міністрам здароўя Уладзімірам Каранікам і сваім памочнікам Аляксандрам Косінцам.
«Нам трэба ратаваць людзей, у тым плане, што трэба змагацца за жыццё людзей. Паказчык адзін застанецца — смяротнасць людзей. І тое, што мы ў гэтым плане найлепшыя ў свеце, — ніхто ўжо не аспрэчвае. Ніхто!» — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле звестак Мінздароўя, за ўвесь час ад каранавіруса ў Беларусі памерлі 185 чалавек (25-е месца ў Еўропе), гэта 20 выпадкаў на 1 млн насельніцтва (12-е месца ў Еўропе).
Параўнаем з іншымі краінамі Еўропы: горшыя паказчыкі ў Польшчы — 965 смерцяў (або 25 на 1 млн), Літва — 61 смерць (22 на 1 млн), Расія — 3099 (21 на 1 млн).
Але: Украіна — 579 смерцяў (13 на 1 млн), Латвія — 22 смерці (12 на 1 млн), Славакія — 28 смерцяў (5 на 1 млн), Грэцыя — 166 (16 на 1 млн), Балгарыя — 120 (17 на 1 млн).
Смяротнасць па абсалютных лічбах у Еўропе
Колькасць выпадкаў смерці ад каранавіруса на 1 млн чалавек у Еўропе
Магчыма, маецца на ўвазе колькасць смерцяў на агульную колькасць захварэлых.